Цяжка знайсці другую палову, нялёгка выхаваць дзіця, складана адразу і дасканала зрабіць рамонт у кватэры… Але адзін з самых вялікіх стрэсаў, з якімі сутыкаецца ў маладым узросце кожны чалавек, – выбар прафесіі. І добра калі гэта датычыцца толькі вызначэння з кірункам дзейнасці, бывае, даводзіцца тлумачыць блізкім і родным мэтазгоднасць будучай спецыяльнасці. Трэба валодаць багатай фантазіяй, ведаць прыёмы рытарычнага майстэрства, каб ва ўсіх колерах, упэўнена ды са станоўчым вынікам давесці да таты-банкіра і маці-эканаміста станоўчыя бакі пісьменніцкага рамяства.